- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гісторыю беларускай літаратуры Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887-1920) увайшоў як аўтар высокамастацкіх паэтычных твораў, сабраных у зборніку «Матчын дар» i раскіданых у розных выданнях, а таксама арыгінальных апавяданняў, п’ес для дзіцячага тэатра, надзённых публіцыстычных артыкулаў. У кнізе сабраны творы, якія самому аўтару ўдалося апублікаваць пры жыцці, і тое, што нейкім чынам збераглі яго сучаснікі. Друкуюцца і ўспаміны людзей, якія разам з Алесем Гаруном змагаліся і пакутавалі. Дваццаць чацвёртая кніга серыі «Беларускі кнігазбор».