- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вядомая беларуская паэтэса Эдзі Агняцвет (Эдзі Сямёнаўна Каган) больш сарака гадоў працуе ў паэзіі. Першыя вершы яе з’явіліся ў друку яшчэ задоўга да вайны. З таго часу яна напісала шмат твораў для дарослых і для дзяцей. Паэтэса шмат працуе ў галіне мастацкага перакладу. Творы яе вызначаюцца надзённасцю, глыбокім паэтычным роздумам аб жыцці, барацьбе народаў за мір і дружбу, пачуццём шчырай любві да Радзімы. У першы том увайшлі выбраныя вершы і паэмы, напісаныя на працягу многіх гадоў.