- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» (БХК) у адпаведнасці са Статутам і на падставе дзеючага заканадаўства правеў маніторынг кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4;га склікання, якія адбыліся 28 верасня 2008 года. Маніторынг праводзіўся ў супрацоўніцтве з іншымі праваабаронцамі, якія далучыліся да гэтай працы. Перш за ўсе, гэта былыя сябры ліквідаванага ўладамі ў 2003 годзе праваабарончага цэнтра «Вясна». Таму назіранне праводзілася пад эгідай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічалі 287 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія адсочвалі правядзенне ўсіх выбарчых працэдур з моманту абвяшчэння выбараў, і таксама больш двухсот кароткатэрміновых назіральнікаў, якія маніторылі працэдуры галасавання і падліку галасоў. Вылучэнне назіральнікаў адбывалася ў розных формах, прадугледжаных заканадаўствам. Маніторынг вёўся ва ўсіх буйнейшых гарадах Беларусі: Мінску, Брэсце, Гродна, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Баранавічах, Маладзечне, Глыбокам, Полацку, Наваполацку, Оршы, Барысаве, Жодзіна, Бабруйску, Мазыры, Светлагорску, Пінску і прылеглых да іх тэрыторыях. Доўгатэрміновае назіранне ахапіла 86 выбарчых акруг са 110.