- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“УзГорак” легалізавалі. Міністэрства юстыцыі зарэгістравала горацкую газету “Узгорак”. Пра гэта яе рэдактару Эдуарду Брокараву паведаміў супрацоўнік міністэрства. “Узгорак” мае статус “агульнапалітычнай газеты”. Акрамя Горацкага раёну, ён будзе распаўсюджвацца ў суседніх Дрыбінскім і Мсціслаўскім. ”Я намагаўся зарэгістраваць газету ад 2002 году. Аднак згодна з старым законам “Аб сродках масавай інфармацыі” трэба было ўзгадняць з мясцовай уладай юрыдычны адрас выдання. Горацкі райвыканкам усё рабіў, каб “Узгорак” не меў юрыдычнага адрасу. Цяпер такога патрабавання ў законе няма. Я стварыў прыватнае прадпрыемства, і выданне зарэгістравалі”, — кажа Эдуард Брокараў. Цяпер уладальнік зарэгістраванай газеты зоймецца арганізацыйнымі пытаннямі. Першы нумар плануе выдаць праз месяц. Наклад пакуль будзе каля адной тысячы асобнікаў. Калі не будзе праблемаў з распаўсюдам, то, заяўляе спадар Брокараў, наклад павялічыцца да трох-пяці тысяч.