- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад кантролем у народа. «Народны кантроль». Такую назву далі грамадзкія актывісты Магілеўшчыны новай газэце, першы нумар якой пабачыў сьвет напачатку лютага. Падставы для выпуска такога выданьня ў Магілеўскай вобласьці вельмі сур’езныя. Нават па словах найвышэйшых беларускіх чыноўнікаў, рэгіен паграз у карупцыі. Але дзе можна прачытаць, ці яшчэ неяк даведацца пра “выбрыкі” нашых чыноўнікаў? У дзяржаўных выданьнях усе, як правіла, “ціха-гладка”. Недарма абласная Кааліцыя дэмсілаў вымушана была стварыць уласны грамадзкі камітэт, друкаваным ворганам якога і стала новая газэта. Вось толькі частка лічбаў і фактаў, якія ў апошні час “раскапалі” магілеўскія антыкарупцыянеры. Ці няпраўда - ўраждвае?! 1500 даляраў – такі сярэдні памер выяўленага хабару на Магілеўшчыне. 21 выпадак хабарніцтва выяўлены за 11 месяцаў мінулага года ў ворганах дзяржаўнага кіраваньня. Але гэта, аказваецца, “кветачкі”. У сельскай гаспадарцы падобны паказчык утрая, а ў прамысловасьці – ўчацьвера большы. Рэкорднай, напэўна, сумай хабару, зь якой злавілі нячыстага нячыстага на руку кіраўніка абласнога масштабу праваахоўныя ворганы, стала ні многа ні мала – 45 тысячаў даляраў.