- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рыгор Кастусёў — новы старшыня Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл вобласціУ першай палове снежня ў Магілёве адбылося паседжанне Каардынацыйнай Рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл. Нагадаю, што новы склад Рады агульнай колькасцю чатырнаццаць чалавек быў абраны патаемным галасаваннем на прайшоўшай 16 лістапада канферэнцыі дэмакратычных сіл нашай вобласці.На паседжанні быў абраны выканкам Рады у складзе пяці чалавек. Старшынёй Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл вобласці шляхам патаемнага галасавання выбраны Рыгор Кастусёў, яго намесьнікам — Юрый Новікаў (на здымку — злева). З улікам асабістых пажаданняў былі размеркаваны накірункі дзейнасці паміж сябрамі Каардынацыйнай Рады.Рыгор Андрэевіч Кастусёў нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна. З 2002 года з’яўляецца старшынёй Магілёўскай абласной арганізацыі партыі БНФ. На мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу быў кандыдатам у дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90. Папярэднікам Рыгора Кастусёва на пасадзе старшыні Каардынацыйнай Рады быў дацэнт Магілёўскага ўніверсітэта харчавання Пётр Мігурскі.