- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Магілёве ствараецца грамадзкі камітэт “Народны кантроль”. Ён, паводле стваральнікаў – актывістаў грамадзкіх і палітычных арганізацыяў Магілёўшчыны, будзе садзейнічаць барацьбе з карупцыяй. Актывісты зьбіраюцца рэгістраваць камітэт і дапамагаць сілавым структурам у выкрыцьці фактаў карупцыі. Адзін зь ініцыятараў стварэньня камітэту партыйны актывіст Рыгор Кастусёў лічыць Магілёўшчыну самай карумпаванай вобласьцю Беларусі: “Мы гэта зьвязваем з тым, што асноўная частка кіраўніцтва краіны – выхадцы з Магілёўшчыны й гэтым карыстаюцца кіраўнікі рознага ўзроўню ўжо самой вобласьці, выкарыстоўваючы службовае ставішча ў карысьлівых мэтах. Самае цікавае, гэтыя людзі атрымліваюць асуджэньне, але зь цягам часу выплываюць на іншых пасадах. Напрыклад, былы старшыня Клімавіцкага райвыканкаму заўважаны нядаўна на пасадзе дырэктара саўгасу “Новая Друць”, ажно ў Бялыніцкім раёне. Між тым яго вінавацілі ў злоўжываньні службовым становішчам”.