- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заява пратэсту. Групы рэгіянальных рэдактараў незарэгістраваных маланакладных газэтаў Магілёўскай вобласці і сябраў БАЖ з нагоды прыняцьця Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Саветам новага закону «Аб сродках масавай інфармацыі». Мы, 18 рэдактараў магілёўскіх рэгіяналь¬ных незарэгістраваных маланакладных газэтаў Магілёўскай вобласьці разам з больш як 20-ю магілёўскімі сябрамі БАЖ, абмеркавалі новы варыянт беларускага закону аб СМІ, які днямі быў прыняты абедзьвумя палатамі Нацыянальнага сходу. Мы таксама азнаёміліся з аналітычнымі заўвагамі і папраўкамі, якія на адрас новага закону выказалі юрысты і праўленьне БАЖ, а таксама – спэцыялісты ў галіне свабоды слова з шэрагу беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый. Мы таксама прынялі да ўвагі пукт погляду на паўстаўшую праблему з боку беларускіх і мясцовых палітычных арганізацый, якія рыхтуюцца да абвешчаных у краіне парламенцкіх выбараў і якія не без падставаў лічаць новы закон аб СМІ новай дадатковай і непасрэднай перашкодай для паспяховага і роўнага для ўсіх удзелу ў іх.