- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дапамога ці прадпрымальніцтва? Чытаю ў раеннай газеце “Савецкая веска” інтэрв“ю з супрацоўнікам падатковай інспекцыі Сяргеем Дзевусавым і вачам сваім ня веру. Што гэта? Каму ў галаву стукнула надаць вяскоўцу-уладальніку каня статус прадпрымальніка і абкласці яго штомесячным падаткам 5 еўра (14 – 15 тыс. бел. руб.) пры умове, што ён будзе аказваць платныя паслугі вяскоўцам (Звычайна, гэта робіцца вясною, восенню. Лічы - 2 месяцы на год). А што, трэба мець вялікі розум, каб зразумець, што вёскажыве, пакуль ёсць конь? Нават не карова, а менавіта конь, таму што сялянская гаспадарка знікае, калі перестае засяваць соткі. Гэтыя людзі, якія трымаюць коней, фактычна ўзялі на сябе абавязак дзяржавы. Што, ёсць нейкая арганізацыя якая акажа паслугі ў апрацоўцы сотак? Што, сёння пенсіянеры могуць жыць без хатняй гаспадаркі, за пенсію? Я асбіста – не магу. Што, ўлада спужалася новых кулакоў? Не бойцеся, на вёсцы зашмат плаціць нямя з чаго. Адзін пенсіянер дапамагае другому.