- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Янка Лучына (Неслухоўскі Іван Люцыянавіч, 6.VII.1851 — 16.VII.1897), пражыў на свеце 46 гадоў, а так і не дачакаўся ніводнай сваёй кнігі - ні на польскай, ні на рускай, ні тым больш на беларускай мове. I тым не менш месца яго ў гісторыі нашай літаратуры даволі прыкметнае. Ужо яго псеўданім падкрэеліваў ягонае вельмі ж няпростае у той час вяртанне да мовы свайго народа праз іншамоўныя традыцыі, што панавалі ў нас у канцы XIX стагоддзя. Ён, як і Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі пісаў пераважна па-польску. Беларускае слова тады амаль не мела ніякай мажлівасці абаперціся на друкарскі станок. Малюсенькія струменьчыкі беларускага прафесійна-мастацкага слова, што зноў, праз некалькі стагоддзяў, у пачатку ХІХ, пачалі прабівацца праз польскую і рускую плынь, не змаглі адолець дзяржаўных цэнзурных гацяў. Яны ўліваліся ў бессмяротную раку вуснай народнай творчасці.