be

Вясёлы салдат

Віктар Астаф'еў
Раман

Чатырнаццатага верасня адна тысяча дзевяцьсот сорак чацвёртага года я забіў чалавека. Немца, фашыста. На вайне. Здарылася гэта на ўсходнім схіле Дуклінскага перавалу, у Польшчы. Назіральны пункт артылерыйскага дывізіёна, ва ўзводзе кіравання якога я, памяняўшы з-за раненняў некалькі ваенных прафесій, ваяваў сувязістам пярэдняга краю, размяшчаўся на ўзлеску даволі такі дрымучага дзікага для Еўропы сасновага лесу, што сцякаў з вялікай гары да пляшынак малаўрадлівых палёў, на якіх заставалася несабранай толькі бульба, буракі і, растрапаная ветрам, анучна матляла жухлымі рызманамі кукуруза з ужо абламанымі пачаткамі, месцамі чорна і плехамі выгаралая ад запальных бомбаў і снарадаў. (фрагмент)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010
  • Рэдактар: Каляда Андрэй
  • Перакладчык: Каляда Андрэй
  • Выдавец: Логвінаў
  • Памеры: 166 с.
  • ISBN: 978-985-6901-91-4
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Copyright: © 2010 by Андрэй Каляда - укладанне і пераклад на беларускую мову, Логвінаў - выданне на беларускай мове, афармленне
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org