- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фёдар Ястраб (Франц Адамавiч Ястраб (1953–2014) пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну як вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца i таленавiты паэт. Унiкальнасць яго паэтычнага дару ў тым, што ён праявiўся ў перадапошні год яго жыцця. Цяжкая хвароба адкрыла яшчэ адну старонку яго таленту – вершаскладанне. Як ён сам гаварыў: «Мне пайшлi cанеты, на працягу 2012–2013 года штодзённа па 2–4 вершы». Напiсана амаль тысяча. Гэта пяць тамоў санетаў, адзiн з буйнейшых санетарыяў краiны. Вынік гэтага незвычайнага дару перад вамі. Дасканаласць і выразнасць думкі і вобраза, фiласофская напоўненасць рыфмы адкрываюць для чытача рамантычнага, але ў той жа час і вельмі сур’ёзнага паэта. Другі том працягвае знаёміць чытача з паэзіяй майстра.