- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Піншчына і яе жыхары Пінчукі даўно цікавяць навуку і адукаванае грамадства. Гэта край вялічэзных балот, першабытных лясоў, аб якім у грамадстве хадзіла шмат чыста фантастычных апавяданняў. Ён, на самай справе, застаецца да гэтых пор мала вывучаным. Этнаграфічныя дасьледванні, вывучэнне яго насельнікаў, яго звычаяў і норава, мовы, эканамічнага стану – усё гэта амаль не закранута навукай. Адны апісанні састарэлі і няпоўныя, другія – у выглядзе асобных заўваг раскіданыя па мясцовых перыядычных выданнях за мінулыя гады, не дасягальныя для публікі.