- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу беларускага пісьменніка і публіцыста Аляксандра Лукашука склалі дакументальныя даследаванні беларускай гісторыі XX стагоддзя. У кнізе выкарыстаныя фота з архіва Гувераўскага інстытута вайны, рэвалюцыі і міру ЗША; Дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў РБ; Нацыянальнага архіва РБ. Пад гэтай вокладкай — падарожжы ў 20-е стагоддзе не гісторыка, а літаратара, для якога іронія дакументаў ёсць такой самай рэальнасцю, як даты судоў і расстрэлаў, а паэзія архіваў цікавіць не менш, чым дасканаласць фактаў. Аўтар сцвярджае, што дакументальная проза мае справу з пустатой як матэрыялам і лініяй гарызонту як задачай.