be
pdf

Вяртаньне

Блюднік Уладзімір

Можна быць найлепшым паэтам сярод мастакоў, альбо найлепшым мастаком сярод паэтаў, а яшчэ можна быць Блюднікам, ці блУднікам які вяртаецца, хоць і ніколі, нікуды не сыходзіў. Мы жывем у такі час, калі межы па сутнасьці застаюцца адно на палітычных мапах і ў галовах людзей, якія спазьніліся на цягнік у сучаснасьць. Глябалізацыя гэта факт, так як тое, што сёньня я напішу гэты тэкст у Празе, заўтра яго надрукуюць у Познані, а пасьлязаўтра прачытаюць у Менску і ў Маларыце, а праз яшчэ нейкі час гэта нікога ня зьдзівіць, так як не зьдзіўляе сёньня нікога ні лямпачка, ні тэлефон без правадоў. Зьнікаюць межы, зьнікаюць краіны і народы, і як ні дзіўна, застаецца толькі тое, што пасьпявае віртуалізавацца. Можна б было па старой завядзёнцы паплакаць пра тулачы лёс беларуса, а можна прыняць яго як дадзенае часу, які нам пашэньціла адмяраць сваім жыцьцём. Сёньня беларускім мастаком можна заставацца і ў Гародні і на Марсе. Трэба толькі гэтага жадаць. І тое, чым ёсьць вяртаньне мастака Блюдніка на Радзіму, гэта ня столькі вяртаньне, колькі спроба пасадзіць бульбу ў калісьці ўзаранай баразьне. Зусім неістотна, што яго ведаюць больш там, дзе ён жыве, а ня дзе нарадзіўся, бо беларускім мастаком ён не рабіўся ды не пераcтаваў быць ніколі. Беларускасьць гэта не элемент ягонага мастацтва. Беларускасьць ёсьць ягоным мастацтвам... Чым жа ёсьць мастацтва? Пытайцеся ў Блюдніка. Віталь Воранаў, Прага, лістапад 2008

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Белы Крумкач
  • Месца выхаду: Познань
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавец: Белы Крумкач
  • ISBN: 978-83-927771-0-6
  • Катэгорыя: Культура, Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2008 by Блюднік У., Акуліч-Казарын Р. - пераклад вершаў на польскую мову, Воранаў В. - пераклад верша і апавяданьня на польскую мову, 2008, Выдавец Воранаў В. - афармленьне, Выдавецтва „Белы Крумкач”. - афармленьне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano dzięki dotacji Urzędu Marszałkowskiego Województwa Wielkopolskiego w Poznaniu
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org