be

Вянок

Багдановіч Максім
Паэтычная спадчына

Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Багдановічам. Ягоны бацька Адам, хаця й сялянскага паходжаньня, але, скончыўшы Нясьвіскую вучыцельскую сэмінарыю, працаваў спачатку настаўнікам, пасьлей банкаўскім чыноўнікам і вёў гарадзкое жыцьцё. Матка паэты Марыля была дачкой дробнага чыноўніка, а па матцы й продках бацькі паходзіла ізь сьвятарскае сям'і. Такім чынам бацькі паэты тварылі тыповую інтэлігенцкую сям'ю, у якой, праўда, сьвята перахоўваліся й культываваліся беларускія народныя традыцыі, панавала, аднак, расейская культура й расейская мова. Нарадзіўшыся ў Менску 10 сьнежня (27 лістапада ст. ст.) 1891 году Максім Багдановіч на шостым месяцы жыцьця пераехаў у 1892 г. зь сям'ёю ў Горадзень, каб на шостым годзе жыцьця пераехаць у 1896 г. з бацькамі на сталае жыцьцё ў Расею.

Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Нью Ёрк - Мюнхэн
  • Дата выхаду: 1960
  • Рэдактар: Адамовіч Антон, Станкевіч Станіслаў
  • Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
  • Выдавецтва/ друкарня: Выдавецтва Бацькаўшчына
  • Памеры: 296с., 21см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1456, MiOKB — 1164(?), 4979, 4980, 5285(?)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org