- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Краязнаўчыя і публіцыстычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя малой бацькаўшчыне аўтара, лясным працаўнікам, ахоўнікам і карыстальнікам лясоў. Прыдарожныя валуны, чарнобыльская навала, гісторыя лясных масіваў, іх аховы і эксплуатацыі. Апісанне шляхоў і гарадоў, цікавых мясцінаў і выключных здярэнняў. Усё гэтае знойдзе дапытлівы чытач у кнізе Васіля Ткачова “Вячыстыя лясы Гомельшчыны”. Кніга можа стаць добрым паведнікам для пачынаючага і закарэлага падарожніка. Знаёмячыся з асобнымі артыкуламі, з’яўляецца ахвота паглядзець усё на ўласныя вочы, наведаць таямнічыя закуткі старажытных лясоў, памачыць ногі ў векавых рэчках і рачулках, прыслухацца да шуму старых дрэваў і паспрабаваць адгадаць таямніцы маўклівых валуноў.