Вячаслаў Мартысюк: Слоўнік Насовіча прайшоў праверку часам
2021-02-17 12:22
У Менску 18 лютага пройдзе прэзентацыя электроннага перавыдання „Слоўніка беларускай мовы” Івана Насовіча для шырокага кола чытачоў.
Пра каштоўнасць слоўніка кажа ўдзельнікі праекту, мовазнаўца Вячаслаў Мартысюк:
– Слоўнік Насовіча, які выйшаў у свет у 1870 годзе ў Пецярбургу, быў на той час сапраўднай падзеяй у культурным жыцці бларускім ды не толькі беларускім. Бо гэта быў найбольшы і найдасканалейшы слоўнік на той час. У ім, у асноўнай частцы, зафіксавана 30 тысяч слоў, якія Іван Насовіч збіраў у асноўным у Магілёўскай губерніі, а таксама ў Менскай, Віленскай і Гарадзенскай.
Прэзентацыя электроннага перавыдання Слоўніка Насовіча адбудзецца а 14.30 у Бібліятэцы Акадэміі навук (Менск, вул. Сурганава 15). Таксама будзе весціся анлайн-трансляцыя мерапрыемства.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: fb-суполкі «Слоўнік Насовіча»