- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У горадзе панавала зіма. Паветра, здавалася, звінела ад марозу, які застыў у ваконных шыбінах. Калі па вуліцы праязджаў трамвай, ад перанапружання з лініі электраперадачы выпраменьваліся іскры і разляталіся салютам. З трамвая выходзіла жанчына-кіроўца ў камізэльцы, акурат такой, якая бывае ў прыёмшчыкаў шклатары, у вялікіх рукавіцах, і вяртала “рогі” на месца. Трамвай ехаў далей, заінелае шкло пазвоньвала, з вуліцы праз праталіны, якія ствараліся цёплым дыханнем пасажыраў, былі бачныя пачырванелыя твары, а за імі, у праходзе, размаітыя футры, кажухі і паліто. Трамвай нёсся па горадзе, падхопліваючы на прыпынках чарговых спадарожных, якія ў чаканні яго хавалі ў плечы галовы, пераміналіся з нагі на нагу альбо свідравалі поглядамі замерзлыя рэйкі і нагадвалі птушак, што начапурылі пер’е, каб было цяплей. (фрагмент)