- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
А вам знаёма каханне з першага погляду? Тады вы ведаеце, што ў такія моманты трэба дзейнічаць вельмі хутка, каб аб’ект кахання не знік гэтак жа раптоўна, як і з’явіўся. Так адзін віцябчанін, калі ехаў у сталічным тралейбусе, убачыў жанчыну, якая вельмі яму спадабалася. І каб заваяваць яе сэрца, не прыдумаў нічога лепшага, чым падысці да яе і расхінуць плашч… пад якім не было вопраткі. Жанчыне такая праява кахання з першага погляду падалася абразлівай, і яна паведаміла пра свайго голага прыхільніка вадзіцелю, які заблакіраваў дзверы тралейбуса і выклікаў міліцыю.