- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Побач з вёскаю, у старым лесе, жыў маленькі зайчык Захарка. Быў ён лупавокі, з вялікімі вушкамі. А бегаў так шпарка, што ніхто не мог яго перагнаць. З-за гэтага і далі яму мянушку — Даўгалыгі. Забег аднойчы Захарка ў вёску. Прыпыніўся каля крайняй хаты, у якой жыла бабуля Наста. Капустка ў яе расла дужа хрумсткая, а морква — салодкая і сакавітая! Як жа тут устрымацца і не паспытаць гародніны? Вось і вырашыў Даўгалыгі крышку паласавацца. Хацеў ужо ўлезці ў грады, але ўбачыў нейкага хлопчыка. Той хутка-хутка бегаў па двары. Калі Даўгалыгі прыгледзеўся лепей, то зразумеў, што ён ездзіць. На колах! Зацікавіўся зайка гэтым дзівам, падбег бліжэй.