- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На 85-м годзе жыцця 29 сакавіка 2016 года не стала народнага паэта Беларусі Ніла ГІЛЕВІЧА — чалавека шматграннага таленту, пісьменніка, пяру якога былі падуладны самыя розныя жанры, стылі, сродкі, прыёмы, формы. Не абмінуў сваёй увагай творца і сатырычную ніву: у розныя гады ў беларускіх выдавецтвах пабачылі свет яго зборнікі сатыры і гумару «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці два» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974), «Кантора» (1989), «Дыялог на хаду» (1990). А ў 1981 годзе ў Бібліятэцы часопіса «Вожык» выйшла невялікая анталогія балгарскай гумарыстычнай і сатырычнай паэзіі «Перазараджаны набоем» у перакладзе паэта.