- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінскі раён. Мабыць, усе ў дзяцінстве гулялі ў хованкі. Як весела было прытаіцца ў якім-небудзь зацішным месцы і марыць пра тое, каб цябе шукалі як мага даўжэй! А яшчэ можна было схаваць цацку і гуляць з сябрам у «холадна-горача». Відаць, у такую гульню вырашылі пагуляць і кіраўнікі ААТ «Агрофирма «Рассвет». Толькі, на жаль, пастаянна забывалі, куды і што схавалі. Так, напрыклад, спецыяльнае «бульбяное» абсталяванне коштам 2,5 мільярда рублёў (закупленае летась за бюджэтныя сродкі) прастаяла на вуліцы, замеценае снегам.