- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я пакрыўдзiў жонку. Сямейныя сваркi звычайна праходзяць без сведак, i папракнуць крыўдзiцеля няма каму. Канечне, лепшы суддзя — уласнае сумленне, але гэта толькi для тых, у каго яно ёсць. Вось у мяне, здаецца, сумленне пакуль што ёсць, бо пасля такiх правiннасцяў я суджу сябе вельмi строга. Расштурхоўваю тых, хто дрэмле дзесьцi ў куточку майго ўсведамлення: Суддзю, Абвiнаваўцу, Ката i, каб захаваць фармальнасцi, Абаронцу.