- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння з раніцы ў Яўгена было шмат спраў. Патрабавалася вырашыць «папяровыя» пытанні ў некалькіх арганізацыях, а тут яшчэ жонка нагадала: — Глядзі ж, не забудзь пра торцік, ды нідзе не затрымлівайся! — Добра, — адказаў Яўген і ўздыхнуў: вечарам давядзецца ехаць у другі канец горада, каб віншаваць цешчу з днём нараджэння... Каб не забыць пра пакупку і не трапіць у няміласць да жонкі, ён рашыў адразу купіць торт, а потым заняцца сваімі пытаннямі. Тым больш, што крама была па дарозе.