- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гітлер… Цяжка сказаць, што думае гэты вар’ят. Адно ясна, што аб заваяванні свету ў сорак пятым годзе ён не думае. Вы зычылі яму сваё шчасце. А я вам скажу, гер Крохер: хоць мы з вамі галодныя, няшчасныя старыя фрыцы, але я не памяняюся сваім лёсам з нашым фюрарам. Каму прыдзе ў галаву мяняцца лёсам з шалёным сабакам, якога заўтра зловяць і затаўкуць. Аўхвідэрзэен, гер Крохер. Пойдзем сустракаць новы год.