- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Вожык» — сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны часопіс. Упершыню выйшаў у ліпені 1941 года як сатырычны плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». Са жніўня 1945 года атрымаў статус часопіса пад назвай «Вожык». Выходзіў на беларускай мове, у Мінску, 2 разы на тыдзень. З 1957 года выдавалася «Бібліятэка „Вожыка“». У кастрычніку 2009 года ператварыўся ў альманах і выходзіў раз на паўгады. З 2011 года выходзіць раз у тры месяцы (штоквартальна). З 2014 года выходзіць штомесяц. Да 2012 года ўваходзіў у склад РВУ «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».