- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзяржынск. Відавочна, у дзяцінстве жыхар г. Дзяржынска зачытваўся не «Прыгодамі Тома Соера», а раманам Тэадора Драйзера «Фінансіст». А калі вырас, вырашыў паўтарыць махлярствы дзялка Каўпервуда. Таму наладзіў у Дзяржынскім і Стаўбцоўскім раёнах буйнамаштабныя аперацыі з купляй-продажам кватэр, дамоў і зямельных участкаў… Але даць фору сучасным вядомым фінансістам яму перашкодзілі кантралёры. І падлічылі, што з 13 незаконных здзелак ён паклаў сабе ў кішэнь амаль 160 мільёнаў рублёў. Новаспечаны фінансіст марыў пра ўласны асабняк, а на яве ўбачыць, як кажуць, неба ў клетачку, а штаны ў палосачку.