- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Гэта ж для агульнай справы ўсё!» — апраўдваўся старшыня жыллёва-будаўнічага спа жывецкага кааператыва, калі яго злавілі на крадзяжы грошай з аб’яднання. З агульнай касы для «агульнай справы» ён купіў сабе мабільны тэлефон (каб весці дзелавыя перагаворы), адзенне (каб самавіта выглядаць перад рознымі начальнікамі), ежу (каб не зарабіць на працы гастрыт), мэблю (каб паставіць потым у пад’ездзе новага дома для ўтульнасці). Словам, было патрачана больш за 25 мільёнаў рублёў. Зараз разглядаецца пытанне аб прыцягненні старшыні ЖБСК г. Слоніма да адказнасці. «Агульная справа» змянілася крымінальнай…