- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Карэньчыкаў вырашыў змяніць месца працы, бо вельмі яно надакучыла. Некалькі год з ранку да вечара ўкладваў ён новенькія чобаты ў каробкі ды накіроўваў далей па канвееры, дзе іх падхоплівалі іншыя рукі і складвалі ў штабялёк. Нудота, пагадзіцеся? І вось Карэньчыкаў вычытаў, што ў адной саліднай і паважанай арганізацыі патрабуюцца спецыялісты ягонага профілю: укладваць і накіроўваць.