- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Магілёўская вобласць. Незвычайную прыродную анамалію выявілі летась адказныя работнікі Бабруйскага райспажыўтаварыства. Паводле іх назіранняў, мясцовыя яблыні пачынаюць цвісці ў жніўні, а пладаносіць — у лістападзе. Таму аб’явы пра закупку яблыкаў у насельніцтва таварыства пачало даваць якраз напярэдадні снежня. Але паколькі пра такую прыродную анамалію і почуту не было, людзі на аб’яву не адгукнуліся. Паводле іх назіранняў, яблыні ў гэты час спачываюць, а яблыкі даўно здадзены…