- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калядны цуд 1980 году, калі быццам з паветра ўзьнікла першая нефармальная грамадзкая арганізацыя Беларуская Майстроўня, можна лякалізаваць да аднаго шчасьлівага выпадку, які здарыўся ў нацыянальным мастацкім музэі, дзе Вінцук і Арына Вячоркі спаткаліся з маладой кампазытаркай Ларысай Сімаковіч. Арына: «Я лічу, што знаёмства з Ларысай Сімаковіч адбылося выпадкова. Мы зь Вінцуком прыйшлі на лекцыю Надзеі Высоцкай па гісторыі беларускага мастацтва, якую яна чытала ў мастацкім музэі. І на гэтай лекцыі такая маленькая, яркая са звонкім голасам жанчына задавала Высоцкай тонкія пытаньні па-беларуску.