- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пераглядаючы сёньня нататнікі трыццацігадовае даўніны, я бачу, што Беларуская Майстроўня была ня проста першай нефармальнай грамадзкай арганізацыяй. Хутчэй я параўнаў бы яе зь місіяй любові, што несьлі тыя некалькі дзясяткаў маладых людзей. Зладзіць масавае сьвята Купальля, Калядаў, Гуканьня Вясны на гарадзкой вуліцы ці ў парку, ці ў мікрараёне — ніхто іх гэтаму не вучыў, не кіраваў, як тое робіцца, не казаў ім: ідзеце ды грукайцеся ва ўсе дзьверы і паўсюль распавядайце сваю праўду…