- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выйшаўшы каляднай працэсіяй на Цэнтральную плошчу ў Менску ў сьнежні 1980 году, Беларуская Майстроўня паклала пачатак грамадзкаму руху, які празь дзесяць гадоў прывядзе да незалежнасьці краіны. Той першы безаглядны вычын студэнцкае грамады з вышыні часу бачыцца калядным цудам, бо паклікала моладзь на пляц не чыясьці сплянаваная задума і не спантанная ідэя іхнае карпарацыі, а штосьці нашмат большае, можа быць, сама беларуская спракаветнасьць.