- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі Міхал Анемпадыстаў прыйшоў у Беларускую Майстроўню, гэта быў апошні год яе існаваньня. Праіснавала яна ўсяго тры гады, але ўжо мела сваю гісторыю, ужо нехта яе пакінуў, а нехта толькі прыходзіў, галоўным чынам тыя, каму гэтых пары гадоў не хапала да веку, каб зьявіцца тут на самым пачатку, у 1980-м. Але колькасьць наведнікаў расла на вачах. Зьбіраліся тады ўжо не на філфаку, а ў Палацы прафсаюзаў. Сьпеўкі праводзіла не Ларыса Сімаковіч, а Віялета Ефіменка. Рэпэтавалі ўжо не “Цара Максіміляна”, а “Лысую Сьпявачку” Эжэна Ёнэска.