- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі нашу гісторыю ўявіць сабе як эпас, дык сёньняшнія часы ў ім бачацца мне кароткай фразай: “народ не сьпяваў”. Кіраўнікі і крыўды забываюцца, застаецца істотнае для вечнасьці. Посьпехі будуць па-ранейшаму чаргавацца зь няўдачамі, здабыткі са стратамі, радасьць са скрухай. Але ўсё гэта, пераменлівае й часовае, ніяк не тлумачыць агульнага стану краіны, нацыі й таго, што зь імі адбылося й адбудзецца заўтра альбо праз сто гадоў. Фраза “народ не сьпяваў” азначае, што народ маўчаў.