- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адзін камэнтатар гэтых перадач на сайце Радыё Свабода выказаў сумнеў наконт маіх словаў пра тое, што Беларуская Майстроўня трыццаць гадоў таму была пачаткам грамадзкага руху, які празь дзесяць гадоў прывёў краіну да незалежнасьці. Сапраўды, шмат хто мяркуе, што прычынай нашай незалежнасьці стаў развал СССР, крах камуністычнай сыстэмы, Чарнобыльская катастрофа і таму падобныя па сутнасьці сваёй разбуральныя зьявы.