- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтай сямейнай пары літаральна ўсё нетыповае. Югася Волкава, якую ў Майстроўні ведалі з прозьвішчам Касянюк, ня лічыць Майстроўню цудам. Мабыць таму, што яе ўласная беларуская сьведамасьць праявілася зусім незвычайным чынам. Але пра гэта пазьней. Югася мяркуе, што ўнікальная ў сваім часе, напачатку 1980-х Майстроўня – гэта проста нармальна. Затое Валодзя Волкаў, калі прыгадвае Майстроўню, не стамляецца паўтараць слова “цудоўна”.