- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вядома, моладзь заўсёды горшая за пакаленьне сваіх бацькоў, што аднак ніколі не пацьвярджаецца ў гістарычнай пэрспэктыве. Моладзь настолькі ж горшая, наколькі й лепшая. Хоць у цэлым яна такая самая. Калі сябры Беларускай Майстроўні згадваюць сваю маладосьць трыццаць гадоў таму, яны таксама параўноўваюць сябе колішніх з пакаленьнем уласных дзяцей. Калі яны разважаюць, чым была Майстроўня – першае нефармальнае аб’яднаньне моладзі, яны задумляюцца, чаму такія аб’яднаньні не нараджаюцца сёньня?