- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трыццаць гадоў таму ў Беларусі была толькі адна журналістыка -- дзяржаўная. Незалежныя, кажучы сёньняшняй мовай, і праўладныя журналісты працавалі ў адных і тых выданьнях, а перад тым вучыліся на адным факультэце журналістыкі. Як і сёньня, журналістыка збольшага выконвала ролю прапаганды, але, у адрозьненьне ад сёньняшняй, у той маналітнай сьцяне часьцяком зьяўляліся шчыліны эзопавай мовы і таго, што чыталася “паміж радкоў”, а выхад артыкулаў, напрыклад, у абарону помнікаў архітэктуры ўспрымаўся як агульная перамога ўсіх, хто ўжо тады лічыў сябе незалежным.