- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі б у Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму было фіксаванае членства, цалкам магчыма, што залічыць сёньня Натальлю Лаўрэцкую ў чальцы гэтага аб’яднаньня мы не змаглі б. Яна ня ўдзельнічала ў сьпеўках і масавых сьвятах, бо меркавала, што ня мае на тое здольнасьцяў. Яна не наведвала лекцыі з гісторыі беларускай культуры, бо лічыла, што атрымлівае гэтыя веды іншымі шляхамі. Яна не тусавалася ў кулюарах, дзе гаварылі пра палітыку, бо ўспрымала саму сябе як непалітычнага чалавека.