- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пабеленым крэйдавым пылам пасёлку Краснасельскі пад Ваўкавыскам на хатах цэмэнтовая дахоўка і платы з шыфэру – адразу відно, якое прадпрыемства знаходзіцца побач. Што да ўстановаў культуры, то на восем тысячаў насельніцтва тут няма ніводнай бібліятэкі. Як жывецца ў пасёлку людзям інтэлектуальнай працы? Госьцем перадачы – пісьменьнік Сяргей Вераціла, які змушаны быў перакваліфікавацца ў сацыяльнага работніка.