- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нягледзячы на тое, што, паводле слоў кіраўніка краіны, крызісу ў нас няма, жыхары Серабранкі, значная частка якіх працуе на МАЗе, МТЗ, ММВЗ, пачынаюць атрымліваць трывожныя сігналы з родных прадпрыемстваў. Як паведамілі нашаму выданню кампетэнтныя крыніцы з Мінскага аўтамабільнага заводу, адбываецца істотнае скарачэнне вытворчасці, бо рэзка абвастрылася праблема са збытам прадукцыі. З-за сусветнага эканамічнага крызісу традыцыйныя пакупнікі на Усходзе адмаўляюцца ад сваіх замоў па прычыне сваёй неплацежаздольнасці. Па нашай інфармацыі, у лістападзе вытворчыя планы па заводскіх цэхах былі зніжаны на 30% у адносінах да папярэдняга месяца. У снежні скарачэнне складзе 40%. Пра планавае падвышэнне заробкаў няма і гутаркі. Работнікі прадпрыемства непакояцца, каб з новага году не пачалося скарачэнне працоўнага тыдня і зніжэнне заробкаў. Рэдакцыі “ВС” паведамілі, што супрацоўнікаў гіганта аўтабудавання папярэдзілі, каб яны не бралі крэдыты ў банках. У будучым у рабочых МАЗа цалкам верагоднае ўзнікненне праблемаў з іх аплатай з-за зніжэння заробкаў.