- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На дыктоўку трапілі не ўсе Як вядома, 23 сакавіка па ўсёй краіне прайшла першая нацыянальная дыктоўка, у якой узялі ўдзел і ўсе ахвотныя серабранцы. Ці амаль усе… Напярэдадні ў суботу, 22 сакавіка, са стосам Вашай газеты былі затрыманыя дзве жыхаркі нашага мікрараёна Алена Н. і Марыя А. Дзвюх пенсіянерак адвезлі ў РУУС, дзе з імі разбірацца прыехаў асабіста намеснік начальніка Сяргей Каяловіч(!). Гэтая службовая асоба загадала запраторыць абедзвюх паджылых кабет за краты – да суда ў панядзелак. Так што ўсю нядзелю вышэйзгаданыя актывісткі дэмакратычнага руху прабавілі ў камеры спецпрымальніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна разам з гурмой алкагалічак (падрабязнасці на с. 3).Наастачу згадаем яшчэ пра дэпутатаў, якія нібыта прадстаўляюць інтарэсы жыхароў раёна ў адпаведнай палаце. Гэта ўжо вядомыя чытачам “ВС” Генадзь Давыдзька і Галіна Мазуркевіч. Серабранцы запрасілі гэтых асоб на дыктоўку, каб, па-першае, далу-чыць іх да святое дзеі, па-другое, каб пагаманіць з дэпутатамі ў нефармальнай абстаноўцы аб надзённых праблемах. Адпаведныя лісты былі накіраваныя на адрас Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу.