- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
МВФ выставіў умовы. Але наўрад ці беларуская ўлада будзе іх прытрымлівацца. Міжнародны валютны фонд патрабуе ад беларускіх уладаў значна скараціць умяшальніцтва ў эканоміку краіны, а таксама правесьці лібералізацыю заробкаў і адмовіцца ад устанаўленьня абавязковых плянавых паказьнікаў на макра-эканамічным узроўні і ўзроўні прадпрыемстваў. Але беларускія незалежныя эканамісты скептычна ставяцца да магчымасьці лібералізацыі нашай сістэмы, бо эканамічная лібералізацыя немагчымая без палітычнай, а гэта - ўжо пагроза рэжыму. Хутчэй за ўсё, Лукашэнка будзе надалей пускаць пыл у вочы эўрапейцам, многа абяцаючы і праводзячы нейкія дробныя касметычныя зьмены, каб выцягнуць паболей крэдытаў. Што праўда, аддаваць крэдыты ўсё роўна давядзецца.