- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя Сябры! Калектыў газэты "Вольная Бярозаўка” віншуе ўсіх жыхароў гораду са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага і надыходзячым Новым годам. Магчыма, наступны год будзе вельмі цяжкім з-за эканамічнага крызысу. Але ня трэба губляць аптымізму і надзеяў на лепшае. Крызысы пераадольваюць ня ўлады, а народ. Моцныя народы з крызысаў выходзяць яшчэ больш моцнымі. Таму ня трэба здавацца і апускаць рукі. Лепей асэнсаваць, што мы рабілі ня так, каб у будучыні не паўтараць сваіх памылак, каб нам не было сорамна перад нашчадкамі.