be
pdf

Вольная Бярозаўка 5

гарадзкая незалежная газэта

Стабільны рост інфляцыі. Па афіцыйных дадзеных, інфляцыя ў Беларусі дасягнула 7,3%, сярэднемесячныя тэмпы інфляцыі складаюць 1,2%, што ўдвая перавышае аналягічныя паказчыкі за першае паўгодзьдзе 2007 года (3,6% і 0,6% адпаведна). - У чэрвені 2008 года спажывецкія кошты вырасьлі на 0,6% - гэта самы нізкі паказчык за першыя шэсьць месяцаў гэтага года,- паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі. Нагадаем, па тых жа афіцыйных дадзеных, у траўні кошты вырасьлі на 1,3%, у красавіку - на 1,2%, у сакавіку - на 0,8%, у лютым - на 0,7%, у студзені - на 2,5%. Але гэта афіцыйныя дадзеныя ў сярэднім па краіне. У Менску жа інфляцыя ў 2,5 разы вышэй за агульнабеларускую. Толькі за 4 месяцы яна перавысіла 12%, а зараз, адпаведна, набліжаецца да 18%. У адпаведнасьці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2008 год, урад і Нацбанк плянавалі ўтрымаць інфляцыю ў межах 6-8%, або 0,5-0,6% у сярэднім за месяц. У 2007 годзе інфляцыя ў Беларусі вырасла да 12,1% (пры прагнозе 6-8%) з 6,6%у 2006 годзе. - Узровень інфляцыі, зафіксаваны за першыя сем месяцаў году, склаў 8,1%,- паведаміў міністар статыстыкі і аналізу Уладзімер Зіноўскі. Па выніках году інфляцыя прагназавалася на ўзроўні 6-8%. Такім чынам, за першых сем месяцаў інфляцыя перавысіла гадавы прагноз. Міністар патлумачыў гэта «ростам сусьветных цэнаў на энэрганосьбіты».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Вольная Бярозаўка
  • Месца выхаду: Бярозаўка
  • Дата выхаду: 2008-07
  • Рэдактар: Бяздумны Алік
  • Copyright: © 2008 by Вольная Бярозаўка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org