- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ландышавае поле” – гэта назоў аднaго глыбіннага месца ў лясным масіве Барок, што на Бельшчыне ў родным старонні паміж Мокрым, Казламі і Падбеллем. Куточак той чароўны, магічна-райскі! Між мачтавых, векавых маўклівых соснаў што-год у траўні зацвітае поле ландышаў. З юнацкіхгадоў заўжды я тут, на фэсце вясны. Іду вольна, ступаю асцярожна, каб не патаптаць зялёныя лісточкі і белыя званочкі. Пад нагамі зоркі бліскучыя, серабрыстыя, іскры-жарынкі праменныя, вочкі любыя… Дзівосны дыван, другое неба! Спыніўшыся, разглядаюся, прыслухоўваюся, слухаю… Стаю ў абдымках Яго Вялікасці Хараства, вечна жывога і жыватворнага. Зрэдчас толькі нешта азавецца шчымлівым болем або светлай журбою. (Ландышавае поле, фрагмент)