- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксей Парфенавіч Сапуноў нарадзіўся 15 сакавіка 1852 г. у мястэчку Усвяты, якое паводле тагачаснага адміністрацыйнага дзялення належала да Суражскага павета Віцебскай губерні і з’яўлялася прыватнай уласнасцю сапраўднага стацкага саветніка і кавалера Аляксандра Міхайлавіча Пацёмкіна. Адно з самых старажытных паселішчаў Віцебскай губерні, вядомае па летапісных крыніцах з 1020 г., мястэчка маляўніча раскінулася на берагах возера Усвята і рэчкі Усвячы. Знаходзілася яно на паштовым тракце, які злучаў Віцебск з Вялікімі Лукамі. У 1772 г. імператрыцай Кацярынай II мястэчка было “пожаловано” генерал-пракурору князю Аляксандру Вяземскаму і з таго часу шмат разоў пераходзіла з рук у рукі саноўных расійскіх вяльможаў. Людміла Хмяльніцкая, Гісторык з Віцебска. Жыццяпіс Лляксея Сапумова, фрагмент)