- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вось ужо не адно стагоддзе адлічвае час гадзіннік на вежы былой віцебскай ратушы, сведка шматвяковай гісторыі горада. А пачыналася яна так... У часы сівых паданняў, у X стагоддзі, прысталі вастрагрудыя чоўны да крутых і непрыступных берагоў Заходняй Дзвіны. Кіеўская княгіня Вольга са сваімі воінамі вярталася з земляў драўлян, адпомсціўшы ім за смерць свайго мужа. Агледзіла яна наваколле і загадала заснаваць тут горад. Віцебск, Вітбеск — так стаў называцца новы горад ад імя невялікай ракі Віцьбы, прытока Заходняй Дзвіны. Шматлікія ручаі, крутыя берагі, непраходныя гушчары сталі абаронай маленькага гарадка. Але ішоў час, і Віцебск апынуўся ў эпіцэнтры не толькі беларускай і расійскай, але і сусветнай гісторыі. (фрагмент)